папярэднія наступныя

ПРЫЗНАЧАНЫ НОВЫ ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ДЗЯРЖАЎНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА
«ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ»

21 чэрвеня 2021



Ім стаў Лук'янчыкаў Андрэй Мікалаевіч. Ён змяніў Алейніка Рамана Сцяпанавіча, які пайшоў на заслужаны адпачынак пасля 17 гадоў кіраўніцтва прадпрыемствам.

На агульным сходзе калектыву новага генеральнага дырэктара прадставіў Богдан Генадзь Андрэевіч – намеснік Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Даведка: Лук'янчыкаў Андрэй Мікалаевіч нарадзіўся 31 студзеня 1969 года ў г. Мінску. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: інжынерную і кіраўніцкую. У Беларускім Доме друку працуе з 1995 года. Займаў розныя пасады на прадпрыемстве. З 2012 па 2021 год  намеснік генеральнага дырэктара па спецвытворчасці.


форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг