папярэднія наступныя

ГАНАРОВАЯ ЎЗНАГАРОДА НА LVIII НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КОНКУРСЕ «МАСТАЦТВА КНІГІ»

19 лютага 2019

Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» праходзіць у Беларусі штогод. На ім прафесіяналы ў галіне стварэння кнігі, яе мастацкага афармлення і дызайну вызначаюць лепшыя з лепшых кніжных выданняў мінулага года. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства інфармацыі Беларусі.

У гэтым годзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў праходзіла ў рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 8 лютага 2019 года.

Вышэйшая ўзнагарода ў намінацыі «Трыумф» прысуджана 4-томнаму выданню «Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi», выпушчанаму РУП «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Тры тамы гэтага выдання былі надрукаваныя ў цэхах Беларускага Дома друку.

За паліграфічнае выданне «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» калектыву Беларускага Дома друку былі ўрачыста ўручаны памятны знак-сімвал «Залаты фаліянт» і дыплом імя Ф. Скарыны.


 Конкурс «Мастацтва кнігі» – галоўны агляд кнігавыдаўцоў і паліграфістаў нашай краіны. Атрыманая ўзнагарода для ўсяго калектыву не толькі прыемная і ганаровая, гэта яшчэ і прызнанне нашага прафесіяналізму і паліграфічнага майстэрства, яна ўсяму прадпрыемству за шматгадовы ўклад у справу асветы і духоўнага развіцця Беларусі.

Мы выказваем падзяку ўсім, хто прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні конкурснай кнігі, а таксама арганізатарам і журы конкурсу за высокую ацэнку нашай працы.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг