папярэднія наступныя

ДАСТОЙНАМУ ПРАДУКТУ – ДАСТОЙНАЯ ЎПАКОЎКА!


26 лютага 2019

У Маскве прайшла 26-я Міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2019».

Па выніках выставы кандытарская фабрыка «Камунарка» заваявала некалькі ўзнагарод па розных відах прадукцыі.  

У некалькіх намінацыях быў адзначаны шакалад чорны горкі без цукру «Прэзідэнт. Эксклюзіў».

«Прэзідэнт. Эксклюзіў» — гэта дастойны аналаг элітнага еўрапейскага горкага шакаладу, дзе арганічна захоўваецца баланс паміж смакам і карысцю. 

Беларускі Дом друку ўнёс свой уклад у выпуск гэтага шакаладу – яго ўпакоўка (дызайн, друк, паслядрукарская апрацоўка) стваралася ў сценах нашага прадпрыемства. Праца была цяжкай, адказнай, але цікавай. Упакоўка для такога шакаладу з гучнай назвай «Прэзідэнт» атрымалася нестандартнай, строгай і лаканічнай, з нацыянальнымі элементамі дызайну.     

Але свае галоўныя ўзнагароды прадпрыемства атрымлівае ад пакупнікоў, якія штодня спажываюць прадукцыю прадпрыемства, выбіраючы яе на гандлёвых паліцах сярод сотняў вытворцаў кандытарскай галіны з усяго свету. І гэта прызнанне – самая высокая і каштоўная ўзнагарода! 

Беларускі Дом друку віншуе калектыў фабрыкі «Камунарка» з заслужанымі ўзнагародамі і жадае далейшага росту і ўмацавання пазіцый кампаніі на рынку!

 


форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг