папярэднія наступныя

БОЛЬШ, ЧЫМ КНІГІ – ДЭВІЗ XXVI МІНСКАЙ КНІЖНАЙ ВЫСТАВЫ

15 лютага 2019

Нядаўна завяршылася самая маштабная кніжная падзея года – XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У гэтым годзе яна была прысвечана Году малой радзімы і II Еўрапейскім гульням і праходзіла пад слоганам «Больш, чым кнігі».

У працы кніжнай выставы-кірмашу прынялі ўдзел прадстаўнікі 37 краін. На кірмашы былі прадстаўлены навінкі кнігавыдання Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. На працягу пяці дзён праходзілі сустрэчы з пісьменнікамі, дыскусіі, майстар-класы, абмяркоўваліся праблемы кніжнай галіны і выдавецтваў.


Свой важкі ўклад у развіццё нацыянальнага кнігавыдання ў Беларусі ўносіць і наша прадпрыемства. У аб'ёме ўсёй выпускаемай прадпрыемствам прадукцыі кнігі і часопісы займаюць каля 20 %.

На нашым стэндзе можна было пазнаёміцца ​​з рознымі відамі выпускаемай кніжнай прадукцыі – ад дзіцячай, вучэбнай, навуковай, класічнай да бестселераў.

Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў на нашым стэндзе выклікалі кнігі, якія можна аднесці да шэдэўраў беларускага кнігадрукавання – «Богатыри и витязи земли Русской. По былинам, сказаниям и песням» (2010), «Зямля сiлы. Белавежская пушча» (2010), «Дмитрий Струков. Альбом рисунков 1864–1867» (2012), «Полоцк. 1150» (2013) і інш.

За паліграфічнае выкананне пералічаных вышэй кніг наша выдавецтва неаднаразова станавілася пераможцам міжнародных і нацыянальных конкурсаў «Мастацтва кнігі».

Многія вядомыя выдавецтвы («Народная асвета», «Беларусь», «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Адукацыя і выхаванне», «Книжкин дом», «Мастацкая літаратура», «Харвест» і інш.) прадставілі на сваіх стэндах кнігі, вырабленыя Беларускім Домам друку.

Наведвальнікі і госці выставы маглі бясплатна ўзяць свежыя, з водарам фарбай, шматкаляровыя газеты, якія штодня дастаўляліся на стэнд.

Увогуле выставу наведалі больш за 60 тыс. чалавек, што з'яўляецца сведчаннем таго, што цікавасць да папяровых кніг не згасае.

Урамках выставы-кірмашу адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю на кніжнай выставе-кірмашы наша выдавецтва было ўзнагароджана Ганаровым дыпломам.


форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг