папярэднія наступныя

БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ ПА ВЫНІКАХ ПРАЦЫ
ЗА 2019 г. ЗАНЕСЕНЫ НА ДОШКУ ГОНАРУ
САВЕЦКАГА РАЁНА ГОРАДА МIНСКА


20 сакавіка 2020

Па традыцыі штогод абнаўляецца спіс лепшых прадпрыемстваў раёнаў горада Мінска.

У Савецкім раёне за мінулы год самымі паспяховымі былі прызнаныя 12 прадпрыемстваў і арганізацый. Для кожнага з іх з'яўляецца вялікім гонарам быць вартымі прызнання з боку гарадскіх уладаў і быць занесенымі на Дошку гонару свайго раёна.

17 сакавіка кіраўнікам гэтых прадпрыемстваў былі ўручаны памятныя Пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару.

У лік лепшых увайшло і наша прадпрыемства. Па выніках працы за 2019 год РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» было змешчана на раённай Дошцы гонару як адно з прамысловых прадпрыемстваў з высокімі паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Віншуем калектыў Беларускага Дома друку з заслужанай узнагародай!


форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг