папярэднія

БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ НА ВЫСТАВЕ-КІРМАШЫ «ПРАДЭКСПА-2020»

10 снежня 2020

10–13 лістапада 2020 года ў Мінску традыцыйна адбылася самая знакавая падзея года для харчовай індустрыі – 26-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «ПрадЭкспа-2020».

Ужо даўно стала аксіёмай, што прадукты харчавання павінны быць не толькі натуральнымі, карыснымі, смачнымі, але і прыгожа ўпакаванымі. Невыпадкова ўпакоўка стала часткай маркетынгавай палітыкі па прасоўванні тавараў.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва«Беларускі Дом друку», як пастаянны ўдзельнік такога мерапрыемства, прадэманстравала на выставе ўпаковачную прадукцыю ўласнай вытворчасці (з друкаваным тэкстам і рысункам) для кісламалочнай, хлебабулачнай, тытунёвай прамысловасці, для вытворчасці замарожаных прадуктаў і прадуктаў хуткага прыгатавання: 

  • плёнкі ПЭ-ББЧ (поліэтыленавай);
  • плёнкі БАПП (поліпрапіленавай);
  • плёнкі на палімернай аснове;
  • плёнак БАПП + БАПП;
  • тэрмаўсадачнай плёнкі ПВХ.

 


У дні працы выставы ля стэнда Беларускага Дома друку можна было атрымаць кансультацыі спецыялістаў па маркетынгу і інжынераў-тэхнолагаў па ўпакоўцы. Усе наведвальнікі атрымлівалі невялікія памятныя сувеніры.

Удзел у выставе дапамагае нашым патэнцыйным кліентам больш даведацца пра нас і магчыма зрабіць правільны выбар – стаць нашымі заказчыкамі.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг