папярэднія

«БЕЛАГРА-2019» ЯК ЛЕПШАЯ ПЛЯЦОЎКА ДЛЯ ДЭМАНСТРАЦЫІ НОВЫХ ТАВАРАЎ І ПАСЛУГ

11 чэрвеня 2019

Лепшыя айчынныя і міжнародныя гандлёвыя маркі, вядучыя кампаніі і наватары рынку штогод выбіраюць выставу «Белагра-2019» як вялікую пляцоўку для дэманстрацыі новых тавараў і паслуг.


Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» прыняло ўдзел у выставе «ПРОДМАШ. ХОЛОД. УПАК. Харчовая індустрыія 2019», якая праходзіла ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня «Белагра-2019» з 4 па 9 чэрвеня 2019 года.

У выставачных павільёнах гандлёва-лагістычнага цэнтра (аг. Шчомысліца, 28, ГЛЦ «Глобус Парк») беларускія і замежныя вытворцы прапанавалі для выставы самае сучаснае абсталяванне і матэрыялы для ўпакоўкі прадукцыі.

Тут была размешчана экспазіцыя нашага Беларускага Дома друку, якая прадэманстравала наведвальнікам выставы тэхнічныя магчымасці нашага прадпрыемства ў галіне вырабу ўпакоўкі і этыкеткі з розных матэрыялаў:

 

  • упаковачны матэрыял, які вырабляецца з розных відаў плёнкі – для ўпакоўкі кефіру, малака, смятаны, маянэзу, тварагу, ёгурта, пельменяў, зефіру, печыва, макаронных вырабаў і г.д.      
  • фольга кашыраваная – для ўпакоўкі сыркоў глазураваных, масла сметанковага, тварагу, марожанага і г.д.     
  • плёнка палімерная (лінкавер) – для ўпакоўкі тварагу, масла і маргарыну

 



Кожны жадаючы змог убачыць, ацаніць і атрымаць узоры ўпаковачнай прадукцыи, якая яго зацікавіла. 

Удзел у гэтай выставе дае магчымасць прадпрыемству знайсці новых партнёраў, даведацца пра новыя тэндэнцыі ў развіцці ўпаковачнай галіны, абмяняцца вопытам, годна прадставіць сваю прадукцыю.  

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг