папярэднія наступныя

Прапануем мяккую ўпакоўку
з поліэтыленавай плёнкі
для кісламалочнай прадукцыі

17 мая 2020

Паважаныя вытворцы малочнай прамысловасці!

Запрашаем вас да ўзаемавыгаднага і плённага супрацоўніцтва!

Прапануем вам упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам) з плёнкі ПЭ-ББЧ (поліэтыленавай) для ўпакоўкі малака, кефіру, смятаны, маянэзу, ёгурта, тварагу і інш. кісламалочных прадуктаў.  

На сённяшні дзень самай распаўсюджанай упакоўкай для малака і інш. малочных прадуктаў застаецца поліэтыленавая плёнка. Яна значна таннейшая за іншыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для ўпакоўкі малочнай прадукцыі.

Беларускі Дом друку вырабляе ўпакоўку для пакавання ў мяккую тару, выкарыстоўваючы трохслаёвую плёнку з наяўнасцю ў структуры матэрыялу чорнага слоя. Таўшчыня плёнак – 80–90 мкм, якія падыходзяць для большай часткі ліній разліву– 80 мкм.

Кожны слой мае сваё прызначэнне.

Чорны слой, у залежнасці ад абранай тэхналогіі, можа быць унутраным, кантактуе з прадуктам.

Яго асноўнае прызначэнне – стварыць бар'ер ад пранікнення сонечнага святла і падоўжыць тэрмін захоўвання малочнай прадукцыі.

Белы вонкавы пласт прызначаны для нанясення яркага поўнакаляровага друку з выкарыстаннем самых сучасных паліграфічных тэхналогій. На ім размяшчаецца інфармацыя аб прадукце (вытворца, тэрмін прыдатнасці, склад і інш.).


Мы выкарыстоўваем тэхналогію HD-Flexo. Дадзеная тэхналогія набліжае якасць флексаграфскага друку да якасці глыбокага і афсетнага друку, што робіць малюнак на ўпакоўцы насычаным і кантрасным.

Ва ўпакоўцы з аднаслаёвай плёнкі пастэрызаванае малако захоўваецца 36 гадзін, ва ўпакоўцы з чорна-белай плёнкі – ад 72 да 120 гадзін.

Мяккая ўпаковачная тара, якую мы вырабляем, у параўнанні з іншымі відамі ўпакоўкі мае невялікую вагу і танная.

Гарантуем якасць і мінімальныя тэрміны выканання вашага заказа!

Беларускі Дом друку вырабляе ўпаковачную прадукцыю, якая адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза (ТР МС) 005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі» і сертыфікаваная па СТБ ISO 9001-2015. Прадукцыя таксама праходзіць унутраны кантроль якасці.

У нас заказваюць, нам давяраюць лепшыя прадпрыемствы харчовай і малочнай галіны Беларусі:

• ААТ «Савушкін прадукт»

• ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»

• ААТ «Полацкі малочны камбінат»

• ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат»

• ААТ «Здравушка-мілк»

• ААТ «Малочны свет»

• РДВГУП «Малочны гасцінец» і інш.

Звяртаем вашу ўвагу, што кожны заказ разлічваецца індывідуальна!

Сярэдняя цана за 1 кг складае ад 5 руб. 30 кап.

Адпускная цана фармуецца ў залежнасці ад віду матэрыялу і аб'ёму выпускаемай прадукцыі, а таксама ад паўтораў замовы аднаго і таго ж наймення.

Мінімальны заказ – 100 кг аднаго віду прадукцыі.

Намотка на гільзу: D76, 152 мм.

Шырыня: згодна з патрабаваннем заказчыка (да 530 мм).

Тэрмін вырабу: 5–7 дзён.

Гатовая прадукцыя пакуецца ў стрэтч-плёнку на еўрападдоны.

Мы чакаем вас у працоўныя дні па адрасе: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 79/1, дзе вы зможаце паглядзець узоры прадукцыі, атрымаць падрабязную кансультацыю нашых тэхнолагаў і аформіць заказ.

Вы можаце атрымаць дадатковую інфармацыю і кансультацыю нашых спецыялістаў або разлічыць ваш заказ па тэлефоне + 375 17 202 00 98, а таксама вы маеце магчымасць запоўніць форму заказа на нашым сайце: www.domdruku.by.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг