Друкарскае абсталяванне

Для выканання тэхналагічных паліграфічных працэсаў і аперацый пры вырабе рознай друкаванай прадукцыі мы выкарыстоўваем абсталяванне вядучых сусветных вытворцаў.

АФСЕТНЫЯ ЛІСТАВЫЯ МАШЫНЫ

  • 4-фарбавая машына MAN ROLAND-704

  • 5-фарбавая машына ROLAND-705 HiPrint

  •  6-фарбавая машына ROLAND-706LV з секцыяй лакіравання

АФСЕТНЫЯ РУЛОННЫЯ МАШЫНЫ

Маюцца дзве рулонныя поўнакаляровыя газетныя машыны ТENSOR-1400 з наступнымі тэхналагічнымі магчымасцямі:

максімальны аб'ём друку – 40 палос газеты фармату А3;

хуткасць друку – да 35 тыс. адбіткаў у гадзіну;

даўжыня рубкі – 578 мм;

шырыня папяровага палатна – 700 мм, 840 мм;

фарматы гатовай прадукцыі:А2 – 420×578 мм; А3 – 420×289 мм; А4 – 210×289 мм;

для друку выкарыстоўваюцца матэрыялы: афсетная, газетная паперы шчыльнасцю 36–65 г/м2.

  • Другая 4-фарбавая рулонная машына TENSOR-1400/Т-400 BE

паўтарае канструкцыю машыны TENSOR-1400. Дадаткова машына абсталяваная ўстаноўкай для абразання выданняў фармату А4 з трох бакоў. Такая камплектацыя дазваляе друкаваць не толькі газетныя выданні аб'ёмам ад 8 да 40 палос фармату А3, але і выданні фармату А4 з наступным абразаннем з трох бакоў па патрабаванні заказчыка, а таксама 16-старонкавыя выданні з праклейваннем па карашку і абразаннем з трох бакоў, што выключае наступную апрацоўку, скарачае тэрміны вырабу прадукцыі. Акрамя таго, у склад гэтай машыны ўваходзіць газавая сушка фірмы «Jardis» (тэхналогія друку Heatset), якая дазваляе друкаваць прадукцыю на мелаванай паперы аб'ёмам 16 палос фармату А4 або 8 палос фармату А3.

рулонная машина «TENSOR-1400»  рулонная машина «TENSOR-1400» 

TENSOR-1400/Т-400 BE пры дапамозе прывада можна аб'яднаць у адзін друкарскі агрэгат, што дазваляе адначасова выкарыстоўваць тэхналогію Coldset і Heatset для друку газетнай (8, 16, 24, 32, 40, 48 палос фармату А3) і часопіснай (16, 32, 48, 64, 80, 96 палос фармату А4) прадукцыі пры ўмове, што крыючае палатно з мелаванай паперы.

Абразны фармат А4 – 200×270 мм.

Дзякуючы тэхналогіі Heatset магчымы выпуск перыядычных і рэкламных выданняў на суперкаландраваных і мелаваных паперах шчыльнасцю 45–80 г/мі колернасцю 4+4.

  • Газетны агрэгат UNISET-75 канцэрна Manroland на сённяшні дзень з'яўляецца, без перабольшання, самым сучасным, высокааўтаматызаваным і хуткасным:
Газетный агрегат «UNISET-75»  Газетный агрегат «UNISET-75» 

хуткасць друку – да 75 тыс. адбіткаў у гадзіну;

даўжыня рубкі – 578 мм;

фарматы гатовай прадукцыі: А2 – 420×578 мм; А3 – 420×289 мм;

шырыня папяровага палатна – 840 мм, 700 мм;

віды паперы – афсетная, газетная шчыльнасцю 42–65 г/м2;

максімальная магчымасць друку: 80 старонак колернасцю 4+4; 96 старонак – пры друку 32 старонкі колернасцю 1+1 і 64 старонкі колернасцю 4+4.

  • Друкарская рулонная машына Albert-Frankental A200S
  • Друкарская рулонная машына Goss Community

Тэхнічныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да матэрыялаў у электронным выглядзе для вытворчасці паліграфічнай прадукцыі на дзяржаўным прадпрыемстве «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» па тэхналогіі «Камп’ютар – друкаваная форма».

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг