папярэднія

ЯК «УПАКАВАЦЬ» МАЛАКО? ПРАПАНУЕМ УПАКОВАЧНЫ МАТЭРЫЯЛ З ДРУКАВАНЫМ ТЭКСТАМ І РЫСУНКАМ З ПОЛІЭТЫЛЕНАВАЙ ПЛЁНКІ

3 снежня 2021

ПАВАЖАНЫЯ ВЫРАБЛЯЛЬНІКІ МАЛОЧНАЙ ПРАДУКЦЫІ!

Прапануем вам УПАКОВАЧНЫ МАТЭРЫЯЛ (з друкаваным тэкстам і рысункам) з плёнкі ПЭ-ББЧ (поліэтыленавай) для ўпакоўкі малака, кефіру, смятаны, маянэзу, ёгурту, тварагу і іншых кісламалочных прадуктаў. 

   

Мы выкарыстоўваем 3-слойную плёнку з наяўнасцю ў структуры матэрыялу чорнага слоя. Таўшчыня плёнкі складае 80–90 мкм і падыходзіць для большай часткі ліній разліву, устаноўленых на прадпрыемствах малочнай прамысловасці.

Кожны з слаёў мае сваё прызначэнне.

Чорны слой стварае бар'ер ад пранікнення святла, што значна падаўжае тэрмін захоўвання малочнай прадукцыі. У залежнасці ад абранай тэхналогіі гэты слой можа быць унутраным ці кантактуе з прадуктам.

Белы вонкавы слой прызначаны для нанясення яркага поўнакаляровага друку з інфармацыяй аб прадукце (вырабляльнік, тэрмін прыдатнасці, склад і інш.).

У гэты ж слой уводзіцца адмысловая дабаўка, якая павялічвае «слізкасць» плёнкі, што важна для працы на сучасным упаковачным абсталяванні. 

Добрымі якасцямі вырабляемай намі мяккай упаковачнай тары з'яўляюцца:

  • непапсаванасць смакавых і карысных уласцівасцяў прадукту;
  • абарона прадукту ад небяспечных мікраарганізмаў дзякуючы 3-слойнаму складу пакета;
  • невялікая вага і больш нізкая цана ў параўнанні з іншымі відамі ўпакоўкі (шкляной, кардоннай).   

Беларускі Дом друку вырабляе ўпаковачную прадукцыю, якая адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага Саюза ТР МС 005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі» і сертыфікаваная па СТБ ISO 9001-2015. Прадукцыя таксама праходзіць унутраны кантроль якасці.

У нас заказваюць, нам давяраюць найлепшыя прадпрыемствы малочнай прамысловасці Беларусі:  

  • ААТ «Савушкін прадукт»
  • ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»
  • ААТ «Бабушкіна крынка»
  • ААТ «Полацкі малочны камбінат»
  • ААТ «Малочны Свет»
  • ААТ «Мілкавіта»
  • ААТ «Здравушка-мілк»
  • ДП «Малочны гасцінец» і інш.  

Сярэдняя цана за 1 кг – ад 8 руб. 80 кап.

Звяртаем вашу ўвагу, што кожны заказ разлічваецца індывідуальна!

Адпускная цана фарміруецца ў залежнасці ад віду матэрыялу і аб'ёму выпускаемай прадукцыі, а таксама ад паўтораў заказу аднаго наймення.

Мінімальны заказ – 100 кг аднаго віду прадукцыі.

Чакаем вас у працоўныя дні па адрасе: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 79/1, дзе вы зможаце паглядзець узоры прадукцыі, атрымаць падрабязную кансультацыю нашых тэхнолагаў і аформіць заказ.

Гарантуем якасць і мінімальныя тэрміны выканання вашага заказу!

Запытаць дадатковую інфармацыю вы можаце па тэлефоне + 37517 202 00 98, а таксама калі запоўніце форму заказу на нашым сайце www.domdruku.by.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг