папярэднія

Паступілі ў продаж новыя недатаваныя штодзённікі фармату А5 з абноўленым дызайнам

24 чэрвеня 2020

Запрашаем за пакупкамі!

Нягледзячы на ​​пастаяннае развіццё электронных тэхналогій старыя добрыя ручка і папера ў якасці інструментаў планавання спраў не толькі не саступаюць мабільным (карыстальніцкім) праграмам, але, на думку навукоўцаў, нават узмацняюць свае пазіцыі. Штодзённік па-ранейшаму застаецца найлепшым планіроўшчыкам спраў і захавальнікам інфармацыі.

Нашы штодзённікі маюць:

• 320 разлінееных старонак на афсетнай паперы белага або жоўтага колеру, якасна сшыты ніткамі пераплёт

• магчымасць выбару пераплёту з колеравай гамы: карычневы, бардовы, зялёны, сіні, цёмна-сіні і чорны

• надзейную кардонную вокладку з паралонавай праслойкай і пакрыццём з якаснай штучнай скуры (пераплётныя матэрыялы Баладэк і Балакрон Марана)

• 2 каляровыя стужачкі-закладкі (лясэ), якія палягчаюць пошук патрэбнай старонкі

• інфармацыйны блок, які ўключае: асабістыя даныя, календары на 2021–2024 гг., даведачныя тэлефоны г. Мінска і міжнародныя тэлефонныя коды. У канцы ёсць алфавітка і месца для запісаў памятных датаў (дзён нараджэння, мерапрыемстваў і важных сустрэч). На форзацы – каляровыя мапы Беларусі і г. Мінска.


Усяго 6,90 рублёў за належную якасць вось галоўны аргумент для набыцця штодзённіка вытворчасці Дома друку.

Прыходзьце, тэлефануйце, заказвайце! Больш патрэбнага памочніка ў Вашых справах або лепшага падарунка Вам не знайсці. Засталося толькі выбраць той варыянт, які задаволіць Вашыя запатрабаванні. У гэтым Вам з радасцю дапамогуць нашыя спецыялісты. Патэлефануйце ці напішыце нам!

Каб набыць штодзённікі, аформіце заяўку на нашым сайце: http://www.domdruku.by/catalog/diary/ або патэлефануйце ў аддзел маркетынгу: +375 17 292 24 23, +375 17 292 33 84. Інфармацыю аб наяўнасці, аплаце і тэрмінах пастаўкі Вы можаце атрымаць як па тэлефонах, так і па электроннай пошце: marketing@domdruku.by.


форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг