Спецвытворчасць прапануе паслугі па распрацоўцы дызайну
дакументаў з пэўнай ступенню
абароны як з нуля, так і дапрацоўку вашага дызайн-макета да ўзроўня, які
абароніць вашу паліграфічную прадукцыю ад фальсіфікацыі.
Для падрыхтоўкі дызайн-макетаў спецыялістамі нашай студыі
дызайну і дадрукарскай падрыхтоўкі выкарыстоўваецца сучаснае абсталяванне і
праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе стварыць дызайн друкаванай прадукцыі з
высокімі ступенямі абароны (гільёшныя элементы, мадуляцыя таўшчыні ліній,
розныя эфекты з мікратэкстамі, антыкапіравальныя растры і г. д.).
Усе дызайн-макеты распрацоўваюцца ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі і інструкцыямі. Вывад афсетных друкаваных пласцін ажыццяўляецца на
сучасным абсталяванні фірмы «Agfa» (CtP – тэхналогія «камп'ютар – друкарская форма»), якое дазваляе запісваць выяву на афсетную пласціну ў двух рэжымах
(2400 dpi, 4000 dpi).
Тэрмальныя афсетныя пласціны з'яўляюцца самымі сучаснымі
і восокатэхналагічнымі, што дазваляе друкаваць прадукцыю на высокіх разрозненнях і лініятурах.
Кантроль адбіткаў ажыццяўляецца з дапамогай сучаснага
спектрафатометра «X-RiteExact», які дазваляе кіраваць і кантраляваць колер
гатовай прадукцыі на найвышэйшым
узроўні. Для друку тыражоў дакументаў, бланкаў каштоўных
папер на
спецвытворчасці выкарыстоўваецца 4-фарбавая
афсетная машына з магчымасцю ірысавага
раскочвання. Ірысавы
друк забяспечвае плаўны пераход аднаго колеру ў іншы, тым самым павялічвае ўзровень абароны дакумента ад падробкі.
Пералік паліграфічнай прадукцыі, якая вырабляецца на
спецвытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку»:
бланкі праязных дакументаў Рэспублікі Беларусь;
- бланк «Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь»;
- бланк «Біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі
Беларусь»;
- бланк «Біяметрычны дыпламатычны пашпарт»;
- бланк «Біяметрычны службовы пашпарт»;
- бланк «Біяметрычны праязны дакумент»;
- бланк «Праязны дакумент (Канвенцыя ад 28 ліпеня 1951
года)»;

а таксама:
- бланк «Ваенны білет»;
- бланк «Ваенны білет афіцэра запасу»;
- бланк «Службовае пасведчанне ваеннаслужачага»;
- бланк «Дазвол на часовае пражыванне замежнага грамадзяніна
ў Рэспубліцы Беларусь»;
- бланк «Віза»;
- бланкі пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага
стану;
- падарункавыя сертыфікаты;
- бланк «Фітасанітарны сертыфікат»;
- бланкі службовых пасведчанняў;
- бланкі ўваходных білетаў;
- бланкі пуцёвак у санаторыі;
- бланкі білетаў тыражных, камбінаваных і імгненных
латарэйных білетаў;
- бланкі дыпломаў і атэстатаў;
- бланкі талонаў на бензін, газ і дызельнае паліва;
- бланк «Акт вопісу і ацэнкі»;
- бланк «Акт перадачы маёмасці»;
- бланк «Акт пераацэнкі»;
- бланк «Пасведчанне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які
праходзіць альтэрнатыўную службу»;
- бланк «Уліковая карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,
які праходзіць альтэрнатыўную службу»;
- бланк «Пасведчанне аб праве самастойнага правядзення
судовых экспертыз» і іншую прадукцыю.

Паслядрукарская
апрацоўка паліграфічнай прадукцыі на спецвытворчасці складаецца з наступнага
пераліку аперацый:
- рэзанне;
- перфарацыя (знакі паштовай аплаты (маркі));
- брашуровачна-пераплётная лінія «Kugler-Womako» (выраб
пашпартных буклетаў);
- нанясенне зменных даных метадам струменевага друку
(латарэйныя білеты);
- нумарацыя бланкаў метадам струменевага друку;
- нумарацыя бланкаў метадам лазернай перфарацыі;
- нумарацыя бланкаў метадам механічнай перфарацыі;
- нумарацыя бланкаў метадам высокага друку;
- нанясенне галаграфічных элементаў абароны метадам
гарачага ціснення на пашпартны бланк.
Выкарыстоўваюцца наступныя віды паперы:
- афсетная;
- дакументная;
- самаклейная.
Парадак вырабу заказа:
- для бланкаў каштоўных папер патрабуецца наяўнасць пакета
дакументаў, якія пацвярджаюць права на іх выраб;
- папера вытворцы або заказчыка;
- ёсць магчымасць дастаўкі прадукцыі або самавываз;
- адпраўка прадукцыі: невялікія тыражы знакаў паштовай
аплаты –
паскоранай поштай EMS, звычайным паштовым адпраўленнем; буйныя тыражы – самавываз;
- умовы аплаты: 100 %
перадаплаты;
- тэрміны вырабу: па ўзгадненні бакоў.
Тэл.:
+375 17 292 38 91, +375 17 292 12 40. Факс +375 17 292 12 40
E-mail: pasport@domdruku.by